25.10.2012 / 15:21

«Падпісалі — трэба выконваць»: Расія чакае ад Беларусі пастаўкі 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў 5

Пра гэта заявіў пасол РФ Сурыкаў.

Расія чакае ад Беларусі пастаўкі да канца 2012 года каля 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, якія беларускі бок абавязаўся паставіць згодна з падпісаным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2012 год. Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв’ю агенцтву Прайм-ТАСС.

«Расійскі бок сёлета ішоў у графіку паставак нафты, нафтапрадуктаў — адгрузкі за 9 месяцаў нават пераўзышлі зацверджаны баланс.

Але ж пастаўкі нафтапрадуктаў у зваротным кірунку з Беларусі ў Расію не ажыццявіліся. І рынак расійскі агаліўся, і цэны пачалі рухацца наперад. Каля шасці мільёнаў тон павінна было вярнуцца з беларускай вытворчасці на расійскі рынак, а вярнулася, паводле звестак беларускай статыстыкі, па выніках 6 месяцаў — 98,7 тысячы тон», —
сказаў А.Сурыкаў.
«Усе лічбы балансу зафіксаваныя і падпісаныя — трэба выконваць», — дадаў пасол.

Расійскі бок можа выкарыстаць факт недапаставак бензіну і дызпаліва згодна з балансам для ціску на Беларусь у пытанні рэгулявання паставак растваральнікаў.

Масква абвінаваціла Беларусь у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт пад выглядам растваральнікаў у абыход расійска-беларускага пагаднення аб пастаўках нафты.
Расійскі ўрад дабіваецца ад Беларусі згоды на тое, каб пастаўкі растваральнікаў таксама падпадалі пад экспартныя мыты. Дагэтуль яны не падпадалі — падобна, маскоўскі бок проста выпусціў гэта з-пад увагі падчас перамоваў па нафце ў 2011 годзе.
Беларусь цалкам залежыць ад Расіі ў энэрганосьбітах.
Яна адзіная ў Еўропе краіна, якая залежыць на 90% ад вуглевадародаў, што імпартуюцца з адной замежнай краіны.

0
гастраном / Адказаць
25.10.2012 / 15:51
вось зараз пабачым, у каго яйкі таго памеру, што пасол на фотке паказвае ))
0
belariy / Адказаць
25.10.2012 / 15:54
фотка вельмі красамоўная. ))) АГЛобля, глядзі што цябе чакае. ))))
0
Гога / Адказаць
25.10.2012 / 17:34
Адкуль ён возьме? Што, не ведалі с кім дамаўляліся? Ну народ...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру