25.10.2012 / 17:33

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала рэкламным тварам «Беларусбанка» больш чым за $100 тысяч Як Вы думаеце, ці слушнае такое ўкладанне грошай? 5

Гэта рэкордны кантракт у беларускай спартыўнай галіне.

Сёння адбылося падпісанне кантракту, згодна з якім

двухразовая срэбраная медалістка Алімпійскіх гульняў у Лондане па плаванні Аляксандра Герасіменя стала рэкламным тварам «Беларусбанка».
Як адзначыў намеснік старшыні праўлення гэтай фінансавай установы Ілля Шаланкі, «зрабіўшы прапанову Аляксандры аб сумесным супрацоўніцтве, мы ніколькі не сумняваліся, што знайшлі менавіта таго чалавека, якога хочам бачыць рэкламным тварам нашага банка. Акрамя спорту Саша займаецца дабрачыннай дзейнасцю, з’яўляючыся адным з актыўных удзельнікаў дабрачыннага праекта «Мары здзяйсняюцца», які аказвае дапамогу хворым дзецям «.

Сума кантракту Аляксандры Герасімені, якая складае шасцізначную лічбу ў даляравым эквіваленце, з’яўляецца рэкорднай для краіны ў спартыўнай галіне.

0
лацьвяк / Адказаць
25.10.2012 / 17:42
сам бы выбраў, каб было за што спакусіць
0
плывец / Адказаць
25.10.2012 / 18:57
Мяркуючы па папярэдняй дабрачыннай дзейнасці, думаю, што Аляксандра годна распарадзіцца гэтымі грошамі. Віншую! Шкада, толькі што сума не надта вялікая - гэты рэжымны банк добра было бы раскруціць і на большае.
0
Мікіта / Адказаць
26.10.2012 / 00:44
Малайчынка, Аляксандра! Хай у краіне будзе больш паспяховых беларусаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру