25.10.2012 / 17:44

Алег Манаеў: Цяпер разумею, чаму Фядута даў выспятка Рымашэўскаму! 43

Лідар аргкамітэта БХД заявіў, што лічбы, якія выгадныя ўладам, сацыёлагі апублікавалі з-за пагрозы крымінальнага пераследу.

Дырэктар Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў пракаментаваў вынікі сацыялагічнага апытання, прысвечанага выбарам у палату прадстаўнікоў.
Праз тое, што даследаванне нібыта сведчаць пра правал байкоту выбараў, яго раскрытыкаваў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Алег Манаеў: «Памятаеце, год таму адбыўся скандал, калі Аляксандр Фядута на нейкіх міжпартыйных перамовах даў выспятка Віталю Рымашэўскаму? Я шчыра скажу:

тады з неўразуменнем гэта ўспрыняў. І таго, і таго я даўно ведаю, і Рымашэўскі мне ўяўляўся спакойным чалавекам, выхаваным. Але цяпер я таго неўразумення не адчуваю».

Алег Манаеў адзначыў, што, згодна з вынікамі даследавання, выбары байкатавалі каля 9,6% ад апытаных, «а гэта 700 тысяч чалавек ― два разам узятыя абласныя гарады». На думку навукоўцы,

пазіцыя Рымашэўскага тлумачыцца, найперш, асабістымі інтарэсамі палітыка. А на вынікі сацыялагічнага апытання ён глядзіць «праз іншыя акуляры».

0
Димыч / Адказаць
25.10.2012 / 17:54
А у меня открытый вопрос к Манаеву: Как это может быть организация НИСЭПИ юридически зарегистрирована в Литве, вы живете в Минске и якобы по всей Беларуси проводите независимые социологические опросы населения ? Тут что-то не так. С какой стати режим разрешает иностранной организации проводить соцопросы в Беларуси, г-н Манаев? Вот только давайте серьезные объяснения, а не про поджопники Римашевскому. Как это может быть: всех прессуют в Беларуси, а Манаеву разрешают проводить соцопросы свободно ? НЕ ВЕРЮ.
0
Мікалай / Адказаць
25.10.2012 / 17:58
А што яшчэ мог сказаць гэты "сацыёлаг" Алег Манаеў, акрамя як груба АБРАЗІЦЬ Рымашэўскага?! А яшчэ, мабыць, "інтэлігентам" сябе лічыць...
0
Паўлюк / Адказаць
25.10.2012 / 18:03
Камітэтчыкі злуюцца на тое, што Народ наканец-та зразумеў усю сутнасьць іх фальшывых псеўда-незалежных "апытанак". Нічога, хай злуюцца. Іх нянавісьц іх жа і загубіць! Жыве Беларусь! Слава разумнаму беларускаму Народу!
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру