Аляксандр Трашчыла прызначаны новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Ён быў прадстаўлены камандзе 25 кастрычніка, паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Новаму настаўніку нацыянальнай зборнай 51 год. У яго актыве тытул чэмпіёна свету ў эстафеце 4×400 метраў.

З мая гэтага года Трашчыла выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай, а да гэтага ён доўгі час працаваў дзяржтрэнерам.

Былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Анатоль Бадуеў быў звольнены «згодна з дамоўленасцю бакоў», адзначылі ў федэрацыі.

Нагадаем, у маі Бадуеў і ўрач Павел Дрынеўскі былі арыштаваныя (паведамлялася, што паводле падазрэння ў вымаганні). У пачатку кастрычніка яны былі вызвалены з-пад варты. Абодвум зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?