25.10.2012 / 19:40

Сняданкі а 8-й вечара, вячэры — а 8-й раніцы. У Мінску хутка з’явіцца бар «Бяссонніца» — фота 10

Новая кропка размесціцца ў будынку кляштара бенедыктынаў у Верхнім горадзе.

Фота palasatka.

Фота palasatka.

Фота palasatka.

Фота palasatka.

Найтлайф-мапа Менска хутка ўзбагаціцца. Праз некалькі дзён пачне працаваць тэматычны бар «Бяссонніца», дзе сняданкі падаюць а 8-й вечара, а вячэры — а 8-й раніцы. Аднак наўрад ці месца будзе канкурэнтам «Закону бутэрброда».

Хутка ў Верхнім горадзе з’явіцца новы бар «Бяссонніца». Яго стваральнік — Аляксей Садавы, уладальнік «Герояў» і «ID bar». Новая кропка размесціцца ў будынку кляштара бенедыктынаў, у тым жа доме, што і піўны шынок, вядомы ў горадзе як «0,5».

Уся канцэпцыя «Бяссонніцы» круціцца вакол тэмы памежнага стану паміж рэальнасцю і мроямі.
«Мяне вельмі цікавіць сон як з’ява, не менш рэальная за жыццё», — тлумачыць Аляксей.
Тэма напаўрэальнага стану прасочваецца і ў інтэр’еры.
У бары тры зоны. Першая — лаўнж-зона з чырвонымі канапамі і сцяной, аздобленай падушкамі з выявамі сонных людзей, якіх фатаграфавалі адмыслова для гэтага праекта. Зона ўласна бара аформлена паводле асацыяцыі з феноменам jet lag — станам стомленасці з-за змены гадзінных паясоў. Бармены — пілоты, іх узлётная паласа — барная стойка, над якой месціцца табло. Толькі замест раскладаў адлётаў і прылётаў там будзе меню. Трэцяя зона — паводле матываў казкі Alice in Wonderland. Яна будзе ўвасабляць стан свядомасці, калі сон блытаецца з явай: з люстэркамі на столі і шафай на сценцы.
За напоі будзе адказваць каманда, у якую, паводле Аляксея, «уваходзяць адны з найлепшых барменаў у горадзе». Абяцаюць «штосьці асаблівае», у тым ліку настойкі ўласнага вырабу.
Што датычыць цэн, то Аляксей характарызуе іх як «сумленныя кошты якасных прадуктаў і напояў». Мэтавая аўдыторыя адпаведная: «Ужо не студэнты, але яшчэ не старыя душой. Нам патрэбныя людзі старэйшага ўзросту, нам патрэбныя замежнікі, экспаты, якія знойдуць пару знаёмых для сябе страваў, адкуль бы яны да нас ні прыехалі».
Дэталі працы «Бяссонніцы» і болей здымкаў глядзіце ТУТ.

0
рэп / Адказаць
25.10.2012 / 21:39
да-да, давайце. Бары ў кляштарах, бардэлі ў манастырах, крамы ў храмах. "Супер!"
0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
25.10.2012 / 22:09
Вампірская барчэла? :)
0
дзе-дзе / Адказаць
26.10.2012 / 01:17
На косцях бенэдэктынаў?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру