У другім матчы групавога раўнду выніковага турніру ў Стамбуле беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла Серэне Уільямс — 4:6, 4:6.
Лік асабістых сустрэчаў паміж беларускай і амерыканкай стаў 1:11.
Сёння ў нашай падгрупе кітаянка На Лі перамагла Ангеліку Кербер (Нямеччына) — 6:4, 6:3.
У пятніцу Вікторыя Азаранка згуляе з На Лі; пераможца двубою выйдзе ў паўфінал.Cерэна Уільямс заняла ў падгрупе 1-е месца, выйграўшы ўсе тры матчы.
У мінулым годзе Азаранка дайшла да фіналу, дзе прайграла Петры Квітавай (Чэхія).
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары