За суткі міліцыянерамі Ленінскага РАУС Гродна быў раскрыты сур’ёзны крадзеж — ноччу 24 кастрычніка хтосьці пабываў у адным з магазінаў па вуліцы Ажэшкі ў абласным цэнтры, адкуль вынес металічны сейф, у якім знаходзілася больш як 40 млн. рублёў.
Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ва ўчыненні злачынства падазраецца ў мінулым шэсць разоў судзімы мясцовы наркаман.

Паводле слоў начальніка аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Гродна Віталя Асоцкага, злачынца разбіў дзвярное шкло і пранік у магазін, адкуль украў металічную скрынку з грашовай выручкай. Дома ён яе адкрыў, забраў змесціва, а ад сейфа загадаў пазбавіцца сябру. Той выкінуў яго ў Нёман.

Раскрыць злачынства дапамаглі камеры відэаназірання, якія зафіксавалі, як падазроны сноўдаўся ў магазіне перад закрыццём і нічога не купіў.
Сваю віну ён прызнае. Украдзеныя грошы канфіскаваны.

Крымінальная справа распачата паводле ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж, учынены ў буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?