Замежная кампанія лічыць, што ў яе нямала шанцаў выйграць у манаполіі пазоў аб карэктаванні цэн на газ і тым самым паправіць сваё фінансавае становішча.

Венскі арбітраж не падтрымаў пазову «Газпрама» аб спагнанні з чэшскай RWE Transgas авансавых плацяжоў за неадабраны газ у рамках кантрактаў «бяры або плаці», паведаміў прадстаўнік RWE Transgas. Сума пазову складае больш за 500 млн даляраў. RWE Transgas лічыла, што на падставе дапаўнення № 1 да кантракту на пастаўку газу ад 15 кастрычніка 1998 года яна мае права на зніжэнне сваіх абавязанняў па адборы. «Газпрам» не пагадзіўся і запатрабаваў у венскім арбітражы ад RWE Transgas авансавай аплаты за неадабраныя аб’ёмы ў перыяд з 2008 па 2011 год.

У «Газпраме» гэтую інфармацыю каментаваць не сталі. У RWE Transgas растлумачылі, што суд прызнаў за RWE Transgas права ў рамках кантрактных абавязанняў на пастаўку газу з «Газпрам экспартам» змяншаць адбор газу ў аб’ёме наяўных абавязанняў «бяры або плаці». «Мы задаволеныя рашэннем суда. Гэта дазволіць скараціць наш фінансавы цяжар па кантракце», — адзначыў прадстаўнік кампаніі. Цэнавая палітыка «Газпрама», якая адрозніваецца ад усіх іншых асноўных пастаўшчыкоў газу ў Еўропу і жорстка прывязаная да цаны на нафту, не была прадметам разгляду, растлумачылі ў кампаніі. У цяперашні час у венскім арбітражы разглядаецца яшчэ адна справа RWE Transgas супраць «Газпрама», якое датычыць формулы цаны на расійскі газ.

У мінулым годзе падраздзяленне RWE Supply&Trading, якое займаецца закупамі і перапродажам газу, панесла страту ў 800 млн еўра ў параўнанні са стратай у 21 млн еўра ў 2010 годзе.
Рэч тым, што кампанія закупляе газ у «Газпрама» і Statoil па цэнах, што карэлююць з высокімі цэнамі на нафту, а прадае канчатковым спажыўцам нашмат танней. У RWE Supply&Trading са спасылкай на словы генеральнага дырэктара RWE Петэра Тэрыума паведамілі, што кампанія будзе прымаць усе меры, неабходныя для карэктавання цэнаў, каб прывесці іх да рынкавага ўзроўню ў 2013 годзе, уключаючы меры па структурных рашэннях. Гэта дазволіць пазбегнуць у будучыні разыходжанняў па пастаўках газу і дасягальных рынкавых цэнаў.

З ліпеньскага мемарандума «Газпрама» вынікае, што холдынг вядзе кансультацыі па пытанні перагляду цэнавых умоваў доўгатэрміновых газавых кантрактаў яшчэ з шасцю кампаніямі: Shell Energy Europe, Centrex, EGL, GasTerra, DONG і PGNiG. Пры гэтым з RWE Transgas і PGNiG вядуцца арбітражныя разгляды. У кастрычніку Літва ініцыявала пазоў супраць «Газпрама», патрабуючы 1,5 млрд еўра за нібыта пераплачаны расійскі газ. Іншы пазоў — «Газпрома» супраць Міністэрства энергетыкі Літвы — разглядаецца ў стакгольмскім арбітражы, у ім віна за парушэнне дамовы ўскладаецца на акцыянераў Lietuvos Dujos і яе кіраўніцтва.

Вынік усіх гэтых справаў прадбачыць складана, лічыць прэзідэнт кансалтынгавай кампаніі East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін.

Дарадца кампаніі «Юкаў і партнёры» Усевалад Мілер здзіўлены рашэннем венскага суда. «Як правіла, у такіх дамовах прадугледжаны пункт, які абавязвае пакупніка набываць пэўны аб’ём газу», — кажа ён. Юрыст сумняецца, што «Газпрам» будзе абскарджваць рашэнне. «У 99% такіх справаў апеляцыя не падаецца», — адзначае ён. У цяперашні час Еўрапейская камісія праводзіць расследаванне ў дачыненні да «Газпрама» па падазрэнні ў злоўжыванні паноўным становішчам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

RWE Transgas — асноўны партнёр «Газпрама» ў Чэхіі. Кантракты на пастаўку расійскага газу ў гэтую краіну і на транспартаванне праз яе з RWE Transgas былі заключаныя ў 1998 і 1999 гадах адпаведна, а ў 2006 годзе прадоўжаныя да 2035 года. Дзейны кантракт прадугледжвае пастаўку 9 млрд куб.м (узровень мінімальнага гадавога кантрактнага аб’ёму складае 90%), аб’ём транспартавання — да 30,5 млрд куб.м у год. У 2010 годзе «Газпрам экспарт» паставіў у Чэхію каля 9 млрд куб.м, у 2011-м — 8,2 млрд куб.м газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?