Яго падрыхтаваў журналіст Амос Робертс, затрыманы ў мінскім аэрапорце, калі ён пакідаў Беларусь. Тады ў яго былі канфіскаваныя ноўтбук і фота- і відэатэхніка. Як выявілася, падазрэнні выклікаў маленькі плюшавы мядзведзік, якога знайшлі ў яго ў сумцы.

Нягледзячы на намаганні беларускіх спецслужбаў, зняты матэрыял удалося захаваць.
У 20-хвілінным рэпартажы SBS расказваецца пра падзеі, якія адбываліся ў Беларусі напярэдадні «парламенцкіх выбараў», у прыватнасці акцыю шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total і яе наступствы.

Як і варта было чакаць, найбольшае здзіўленне ў аўстралійскага журналіста выклікала рэакцыя ўладаў на «плюшавы дэсант». У фільме гаворыцца пра арышты пасля акцыі шведскіх пілотаў. Журналіст расказвае гісторыі Антона Сурапіна, які правёў больш за месяц у турме КДБ за тое, што апублікаваў здымкі плюшавых мядзведзяў, і Юліі Дарашкевіч, затрыманай за тое, што яна фатаграфавалася з цацкамі.

Асаблівая ўвага нададзеная апісанню атмасферы ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх «выбараў» — арыштам моладзевых актывістаў, пераследу СМІ і праваабаронцаў. Так, журналісту ўдалося пабываць на судовым працэсе над Паўлам Вінаградавым і пагаварыць з ім пра сітуацыю ў краіне.

Амос Робертс дзеліцца і ўласнымі ўражаннямі пра паездку ў Беларусь: «З Лукашэнкі смяюцца ўсе, акрамя яго самога. Ён ненавідзіць быць аб’ектам насмешак».
Журналіст кажа, што любая крытыка ўладаў у краіне забароненая, а апаненты рэжыму падвяргаюцца пастаяннай небяспецы трапіць у турму. Але, як адзначае ён у сваім блогу, вонкава жорсткі рэжым уразлівы, што паказала не толькі акцыя шведскіх пілотаў, але і тое, што, нягледзячы на намаганні спецслужбаў, журналісту без праблем удалося выратаваць зняты матэрыял і падрыхтаваць сюжэт.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?