26.10.2012 / 16:05

Фотарадары паставілі на МКАД: 500 штрафаў за першы дзень + месцы 5

Працягваецца тэставанне сістэмы, што фіксуе перавышэнне хуткасці на Мінскай кальцавой дарозе.

Як ужо вядома, гэта не проста эксперыментальная эксплуатацыя — «лісты шчасця» ўладальнікам транспартных сродкаў высылаць будуць. Толькі за першы дзень было зафіксавана каля 500 парушэнняў. У пятніцу камеры хуткасці ўсталявалі на трох участках МКАД.

— Фіксацыя хуткасці праводзіцца на 3-м (каля будынка МНС у Дражні), 8-м (каля царквы ў раёне вул. Байкальскай) і 32-м (недалёка ад з’езду на вул. Мазурава) кіламетрах кальцавой дарогі, — удакладнілі спецыялісты.

Паводле іх словаў, на 8-м кіламетры камеры «страляюць» у абодва бакі. На 3-м вядзецца вымярэнне хуткаснага рэжыму патоку, які рухаецца па вонкавым баку МКАД, на 32-м — па ўнутраным.

Як раней паведамлялася, камеры хуткасці здольныя адначасова весці вымярэнні на 5 палосах.

0
Дуб / Адказаць
26.10.2012 / 16:25
А калі я не жыву па месцы рэгістрацыі і там у скрыню паштомую ніхто не глядзіць. Тады што яны рабіць будуць?
0
Знающий / Адказаць
26.10.2012 / 16:50
фоторадары окупили себя за 1 день работы. Решено установить фоторадары по всеми МКАД через каждые 3 км
0
seneka / Адказаць
26.10.2012 / 17:04
Правильно! Водилы некоторые обнаглели, правила не соблюдают, пешеходов не пропускают. Нужно не только штрафовать,но и ужесточать наказание уголовное за причинение смерти и телесных наказаний.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру