Намеснік міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым пасадзе і пры Суверэнным ваенным Мальтыйскім ордэне Сяргей Алейнік 25-27 кастрычніка наведвае Ватыкан і Мальтыйскі ордэн.

У праграме візіту сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Дзяржавы Ватыкан кардыналам Тарчызіа Бертонэ, старшынёй Папскага савета па культуры кардыналам Джанфранка Равазі, кіраўніком выканаўчаў улады Суверэннага ваеннага Мальтыйскага ордэна вялікім канцлерам Жан-П'ерам Мазеры і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі Ватыкана і Мальтыйскага ордэна.

На перагаворах плануецца абмеркаваць пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва і развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяння ў сферах культуры, навукі і мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?