«Куды глядзіць міліцыя?» — задаў пытанне грамадзянін. Па адказ журналісты звярнуліся ў РУУС Мінскага раёна.

«Праблема зрабілася актуальнай у 2008 годзе, — кажа Дзмітрый Белавушка, начальнік аддзела наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Мінскага РУУС. — Тады мы затрымалі за збор грыбоў першага чалавека, распачалі крымінальную справу. У 2009 годзе — ужо 4 чалавекі, 4 крымінальныя справы. У 2010-м затрымана 14 чалавек, распачата 15 крымінальных справаў. Тады ж быў задакументаваны факт збыту грыбоў. Сёлета заведзеныя 2 крымінальныя справы».

Затрымліваюць у асноўным за захоўванне (калі сабраў — значыць, ужо захоўваеш). Санкцыя артыкула — да 5 гадоў пазбаўлення волі. Тым, каго злавілі ў Мінскім раёне, суды, як правіла, «выпісвалі» хатнюю «хімію» — абмежаванне волі без накіравання ў адкрытыя ўстановы папраўчага тыпу.

А вось збытчык атрымаў больш суровае пакаранне — 8 гадоў у калоніі. Максімальная санкцыя артыкула за збыт — 13 гадоў.

«Зборам псілацынавых грыбоў звычайна займаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18–25 гадоў, — працягвае Дзмітрый Белавушка. — Як правіла, большасць з іх ужо ўжывалі наркотыкі — марыхуану, курыльныя сумесі. Яны маюць зносіны ў інтэрнэце, на форумах, дамаўляюцца пра сумесныя вылазкі. Месцы, куды яны ездзяць, нам вядомыя. Гэтыя людзі выдатна разумеюць, чым яны рызыкуюць, займаючыся незаконнай дзейнасцю. І, на жаль, не задумваюцца пра наступствы. Гаворка не толькі пра прывыканне, псіхічную залежнасць (а часта грыбы — прыступка да больш цяжкіх наркотыкаў). Крымінальны артыкул за збыт наркатычных сродкаў можа паставіць крыж на далейшых жыццёвых планах, на кар’еры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?