Пра гэта паведамляе само выданне.

У газеце адзначылі, што ў Кітаі таксама блакуюць згадкі газеты ці прэм’ер-міністра ў папулярным кітайскім мікраблогу.

МЗС Кітая пакуль ніяк не пракаментаваў сітуацыю.

Раней паведамлялася, што газета NYT апублікавала расследаванне пра фінансавы стан сям’і прэм’ера Вэнь Цзябаа, які, паводле дадзеных выдання, складае $2,7 млрд.

Паводле апублікаваных матэрыялах, члены сям’і прэм’ера сталі вельмі багатымі людзьмі, калі Вэнь Цзябаа заняў пасаду.

Выданне таксама адзначыла, што імёны членаў сям’і былі старанна схаваныя за рознымі партнёрскімі дамовамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?