Аляксандр Лукашэнка падзяляе адказнасць за няўдалае выступленне беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Лондане.
Аб гэтым ён, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, заявіў сёння адкрываючы Алімпійскі сход НАК.

«Я, вядома, далёкі ад таго, каб вінаваціць толькі прысутных тут чыноўнікаў ад спорту, членаў Алімпійскага камітэта, выканкама. Вядома ж, перш за ўсё віна ляжыць на прэзідэнце краіны, не толькі на алімпійскім камітэце», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка лічыць вынікі выступлення беларускіх алімпійцаў у Лондане правалам, але не катастрофай. Пра гэта ён паведаміў сёння, адкрываючы алімпійскі сход Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што перад беларускімі спартсменамі была пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, але заваявалі 12 (2 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0