27 кастрычніка «Ляпіс Трубяцкой» прэзентуе ў Вільні свой самы люты альбом «Рабкор». Канцэрт пройдзе ў «Прамогу арэна» і пачнецца, а
«Нам давялося „пашырыць зал“ Pramogu Arena і надрукаваць яшчэ 60 квіткоў для беларусаў, — кажа прадстаўнік гурту Аляксандр Бергер. — Жадаючых вельмі шмат, таму мы перадалі сайту kvitki.by дадатковыя квіткі».
Канцэрт «Ляпісаў» у Вільні выклікае сапраўдны ажыятаж сярод прыхільнікаў гурту — квіткі былі раскупленыя літаральна за тыдзень пасля з’яўлення.
У Вільні адбудзецца адна з чатырох «ключавых» прэзентацый апошняга альбома «Ляпісаў» «Рабкор». Папярэднія ўжо адбыліся ў Піцеры, Маскве і Кіеве.
«Праграма будзе глабальнай. — расказвае Бергер. — Прагучаць амаль усе песні з „Рабкора“, а таксама найлепшыя песні, найбольш жорсткія, з апошніх пяці кружэлак гурту. Апроч таго, на разагрэве ў „Ляпісаў“ выступіць з
«Ляпіс Трубяцкой» цяпер знаходзіцца на піку канцэртнай формы — сусветная прэзентацыя «Рабкора» ў Кактэбелі доўжылася амаль тры гадзіны.
Канцэрт у Вільні робіцца ў першую чаргу для беларусаў. Таму ўсім, хто набыў квіток у Мінску і не мае візы, віза выдавалася бясплатна.
А вось дадатковы квіткі дастануцца тым, хто ўжо мае шэнген — візавая падтрымка на дадатковыя квіткі не распаўсюджваецца, бо, як патлумачылі «НН» на сайце kvitki.by, зрабіць візу за пяць дзён нерэальна.