30 кастрычніка адбудзецца круглы стол «Унясенне дапаўненняў і зменаў у Закон РБ „Аб ахове здароўя“». За ім збяруцца прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Прадстаўнікі цэркваў найперш будуць кіравацца Законам Божым і дабром чалавека. Прапанаваны імі шэраг зменаў у Закон будзе накіраваны на захаванне і ўмацаванне сям’і, а таксама абарону жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.
Як праваслаўныя, так і католікі інструментамі па выпраўленні крызісу бачаць умацаваннеРэлігійныя арганізацыі невыпадкова занепакоены крызісам сям’і ў наш час. За пяць месяцаў 2012 г. на 1 тысячу сужэнстваў прыпадае 835 разводаў, а за 20 гадоў (з 1990 па 2010 гг.), па даных Міністэрства аховы здароўя РБ, было здзейснена больш за 2,7 мільёнаў абортаў.
Таму ўдзельнікі круглага стала звернуць асаблівую ўвагу на пытанні аб ахове здароўя і захаванні жыцця чалавека, аб ахове рэпрадуктыўнага здароўя, аб забароне правядзення клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах, аб правах урача і пацыента, аб дапамозе рэлігійных арганізацый установам аховы здароўя.