Майя Панджыкидзэ
заявіла новы міністр замежных спраў Грузіі Майя Панджыкідзэ.Пакуль Расіяй акупаваныя грузінскія тэрыторыі, дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі не могуць быць адноўленыя,
«20% тэрыторыі Грузіі акупаваныя Расіяй, расійскі бок адкрыў два пасольствы — у Сухумі і Цхінвалі, і пакуль застаецца такая сітуацыя, дыпламатычныя адносіны адноўлены не будуць. Для ўсіх нас, не толькі для гэтага міністэрства, для ўсёй краіны, няма больш значнай мэты, чым дамагчыся дэакупацыі», — сказала Панджыкідзэ.
Пры гэтым яна адзначыла, што не выключае дыялогу з расійскім бокам, нягледзячы на адсутнасць дыпадносін.
У чацвер парламент Грузіі, у якім большасць належыць кааліцыі «Грузінская мара», выказаў давер новаму кабінету міністраў на чале з прэм’ерам Бідзіна Іванішвілі.