Пасяджэнне Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашгабадзе, запланаванае на 2 лістапада, пераносіцца, паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД у Мінску.

«Новая дата ўдакладняецца і ўзгадняецца з кіраўнікамі краін СНД», — сказалі ў прэс-службе. Пра прычыны пераносу пасяджэння не паведамляецца.

Паводле інфармацыі выканкама, на чарговым пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца разгледзець каля 20 праектаў дакументаў. У пералік пытанняў, якія тычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, увайшлі праекты: пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку дзяржаў — удзельніц СНД; аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні рашэння Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 20 снежня 2011 года аб вызначэнні супрацоўніцтва ў галінах сувязі і інфарматызацыі ключавой тэмай узаемадзеяння дзяржаў — удзельніц СНД у сферы эканомікі ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?