26.10.2012 / 17:02

«Местачковае кабарэ» ў Мінску: 3000 ахвочых паглядзець на Віктара Шалкевіча 2

Бард іграе ў спектаклі пра Заходнюю Беларусь.

Як паведаміла кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Купалаўскага тэатра Дзіяна Даражок, засталіся толькі пару квіткоў на кожнае з чатырох прадстаўленняў у розных кутках залы. Назваць дакладную колькасць немагчыма, бо агульнай базы па кожным распаўсюдніку не вядзецца. Але

не больш за 10–15 білетаў.

Па словах Дзіяны, яны прадаюць квіткі на 707 месцаў у Доме афіцэраў (там праходзяць пастаноўкі пакуль ідзе рэканструкцыя будынка тэатра).

Адпаведна каля трох тысяч чалавек вырашылі наведаць першыя прадстаўленні кабарэ.

Пасля 3 лістапада «Местачковае кабарэ» будзе знятае з афішы да сярэдзіны снежня. Прычына ў тым, што трупа Купалаўскага тэатра ад’язджае на 40-дзённыя гастролі ў Францыю. Сярод акцёраў і тыя, хто задзейнічаны ў спектаклі.

«Местачковае кабарэ» — гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гродне ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 1930-я — складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды.

Кабарэ створана паводле твораў Мар’яна Хемара, Юльяна Тувіма, Віктара Шалкевіча. Апошні бярэ ўдзел у пастаноўцы. Рэжысёр — Мікалай Пінігін.

У спектаклі граюць Віктар Манаеў, Сяргей Журавель, Зоя Белахвосцік, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Павел Харланчук і іншыя.
Спектакль будзе паказаны 31 кастрычніка, 1, 2 і 3 лістапада.

Сяргей Макарэвіч

0
гуталін / Адказаць
26.10.2012 / 23:58
рэдкі выпадак, калі шкадую што я -- не мянчук
0
Satan / Адказаць
27.10.2012 / 03:14
2гуталін А в чем проблема приехать? Билеты на поезда сейчас в сравнении с другими ценами стоят копейки. Мне расстояние в 300 км не мешает приезжать почти каждую неделю в Минск) Хотя... есть ощущение, что скоро придется снимать квартиру и перебираться со своего уютного тихого места для флуда... что-то я на старости лет... ндэээ)))) Ну, это я так, задумался...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру