Кіно55

Беларус у ролі Кутузава: у пракат выходзіць фільм «1812: Уланская балада»

Ад 1 лістапада — у мінскіх кінатэатрах.

На экраны выходзіць стужка «1812: Уланская балада», знятая да юбілею вайны з Напалеонам. Бюджэт фільма Алега Фісенкі складае 5 мільёнаў даляраў.

Разам з Сяргеем Бязрукавым, Уладзімірам Гасцюхіным, Вольгай Кабо ў фільме зняўся і акцёр Купалаўскага тэатра Сяргей Журавель. Ён іграе Кутузава.

У галоўнай ролі ўлана Гаржэўскага — Сяргей Бязрукаў. Не дзіўна: расійскае патрыятычнае кіно з кімсьці іншым у галоўнай ролі — гэта амаль нонсэнс сёння.

Сюжэт фільма — нешта сярэдняе між творамі старэйшага Дзюма і фільмам «У жніўні 44-га» з папраўкай на напалеонаўскія часы.
1812 год. Напярэдадні бітвы пры Барадзіно
сакрэтны агент Напалеона выкрадае план бітвы. Пра гэта даведваецца Кутузаў, ён накіроўвае на перахоп агента ў Польшчу трох спецназаўцаў. Прабачце: «самых хвацкіх» уланаў.
План бітвы трапляе ў рукі маладога расійскага двараніна і польскай князёўны, «на сэрца якой прэтэндуюць сакрэтны агент і польскі афіцэр»… Усё гэта адбываецца на фоне бурлівага рамана Напалеона і графіні Валеўскай…

У фільме будзе маштабная Барадзінская бітва (Мінулы раз расійскі кінематограф здымаў яе падчас экранізацыі «Вайны і міра» Талстога — без кампутарных тэхналогій, сіламі пераапранутых ваеннаслужачых).

Таксама будуць акрабатычныя экзэрсісы Бязрукава, які пры дапамозе шаблі знішчае дырыжабль (?!), і абураецца з характэрнай інтанацыяй: «Мяне, баявога афіцэра, ў шпіёны?!»…
Ну рыхтык анекдот пра савецкі завод: якіх бы запчастак там ні накраў, усё адно з іх складзецца кулямёт «Максім».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва59

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць