28 кастрычніка другі самалёт Embraer-175 папоўніць паветраны парк нацыянальнай авіякампаніі «Белавія». 26 кастрычніка новы авіялайнер вылецеў у Беларусь з завода-вытворцы ў Бразіліі.

Другі Embraer-175, як і яго папярэднік, будзе выкарыстоўвацца на маршрутах з ужо сфарміраваным бізнес-патокам.

Самалёт Embraer-175 разлічаны на 76 месцаў (12 — бізнес-класа і 64 — эканамкласа).
Новая канцэпцыя салона заклікана забяспечыць максімальны камфорт для пасажыраў за кошт чатырохраднага размяшчэння крэслаў і павялічанай адлегласці паміж імі.

Дастаўка першага Embraer-175, нагадаем, адбылася 17 верасня гэтага года. У высокай якасці самалёта авіякампанія пераканалася пры яго эксплуатацыі. Першы камерцыйны рэйс Embraer ажыццявіў 21 верасня па маршруце Мінск — Амстэрдам — Мінск. На працягу месяца новы самалёт выконваў палёты з Мінска ў Амстэрдам, Кіеў, Хельсінкі, Рыгу, Прагу, Лондан і Стакгольм.

«Пасля месяца эксплуатацыі першага Embraer-175 можам з упэўненасцю сказаць, што гэта паветранае судна апраўдала нашы чаканні.
Усе пасажыры таксама змаглі па заслугах ацаніць перавагі новага Embraer. Спадзяемся, што з пастаўкай другога паветранага судна мы зможам гэта прадэманстраваць яшчэ большай колькасці кліентаў «Белавія», — пракаментаваў генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Да другой пастаўкі самалёта з завода-вытворцы «Белавія» падрыхтавала віртуальны тур па Embraer-175. Ажыццявіць віртуальную экскурсію па парку ВС кампаніі можна па спасылцы.

Зараз апрача двух Embraer-175 «Белавія» валодае шасцю самалётамі Boeing 737–500, пяццю Boeing 737–300, чатырма CRJ-100/200 і трыма Ту-154 М.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?