26.10.2012 / 16:37

У Літве толькі 19% беларусаў назвалі беларускую мову роднай 26

Паводле інфармацыі Дэпартамента статыстыкі, беларускую мову ў якасці роднай назвалі 18,9% беларусаў Літвы (у краіне пражывае 40 300 беларусаў).

Расійскую мову ў якасці роднай указалі 89,3% жыхароў расійскай нацыянальнасці. Польскую мову ў якасці роднай — 79% палякаў Літвы, латышскую — 47,7% латышоў Літвы, эстонская з’яўляецца роднай для 40,3% эстонцаў Літвы, украінская — для 32,9% украінцаў.

Літоўскую мову назвалі ў якасці роднай 99,6% літоўцаў.

Кожны трэці жыхар Літвы (у 2001 г. - кожны чацвёрты) cказаў, што ведае дзве замежныя мовы, часцей за ўсё расійскую і англійскую, расійскую і польскую, англійскую і нямецкую. Аб веданні трох моў сказалі 6,6% жыхароў, (у 2001 - 5%), а чатырма і больш мовамі валодаюць 1,3% (2001 г. - 0,8%).

0
кіпучыя сьлёзы / Адказаць
26.10.2012 / 18:29
якія героі гэтыя 18% чыстыя людзі 3-е тысячагодзе - і ніводнага ж універа беларускамоўнага..
0
літвінка / Адказаць
26.10.2012 / 18:38
сапраўдныя літвіны спавядаюць мову літвінскую - як веру
0
toлітвінка / Адказаць
26.10.2012 / 20:49
літвінскай мовы няма, таксама як няма і амерыканскай.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру