Заўтра ў Вільні (Літва) адбудзецца канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкі». На яго збіраюцца 4 тысячы беларусаў. Многія паедуць на ўласных аўтамабіляў, таму без вялікіх чэргаў на мяжы не абысціся.У Рэдакцыю патэлефанаваў Павел Юхневіч, які зараз стаіць на пераходзе Беняконі (Воранаўскі раён).
«Памежнікі кажуць, што ніколі такой мяжы не было. Звычайна большыя чэргі на Каменным Лозе, але сёння ў Беняконях больш за 200 аўтамабіляў», — кажа П.Юхневіч.
«Пераважная большасць з літоўскімі нумарамі. Я паразмаўляў з людзьмі, дык яны кажуць, што ў Вільні выпаў снег, таму многія не пайшлі на працу, а вырашылі з’ездзіць у Беларусь заправіцца палівам. Магчыма, гэта будзе карысна тым, хто вечарам збіраецца ехаць на Ляпісаў», — расказвае Юхневіч.