З 18 кастрычніка адкрыты другі конкурс стыпендый праграмы Erasmus Mundus па праекце BMU-MID - Belarus, Moldova, Ukraine: Mobilities for Innovation and Development (Беларусь, Малдова, Украіна: мабільнасць для інавацый і развіцця).
Праект, які каардынуецца ўніверсітэтам горада Турку (Фінляндыя), скіраваны на ажыццяўленне міжнародных акадэмічных абменаў, якія даюць магчымасць прайсці навучанне па бакалаўрскай, магістарскай, аспірантскай альбо доктарскай праграме ў адным з дзевяці еўрапейскіх універсітэтаў, пачынаючы з верасня 2013 года.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі беларускіх ВНУ. Працягласць праграмм – ад аднаго семестра да 36 месяцаў. Апошні тэрмін падачы дакументаў – 13 снежня 2012 года.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс, а таксама фармуляры анкет размешчаны на сайце ўніверсітэта горада Турку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0