26.10.2012 / 20:36

У Цэнтральным батанічным садзе адкрылася выстава архідэй 1

У Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску 26 кастрычніка адкрылася выстава «Архідэі: падарожжа па кантынентах».

Наведвальнікі атрымалі магчымасць убачыць архідэі розных кантынентаў. Арганізатары выставы правядуць конкурс на лепшую архідэю, дзе калекцыйныя аматарскія расліны выставы паспаборнічаюць у намінацыях «Лепшая архідэя — прафесійны погляд ад журы» і «Прыз глядацкіх сімпатый».

Апрача таго, прадугледжаны майстар-класы і лекцыі, на якіх супрацоўнікі батанічнага сада дзеляцца сакрэтамі вырошчвання архідэй.

Выстава будзе працаваць па 28 кастрычніка.

0
ракурс / Адказаць
27.10.2012 / 15:35
фота з выставы ад спадара Гудзіліна ці будзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру