У эканоміцы Беларусі ў студзені-верасні 2012 года было занята 4 млн. 570 тыс. чалавек, што на 2,1% менш, чым у студзені-верасні 2011 года.

Паводле даных Белстата, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец верасня 2012 года склала 26,3 тыс. чалавек, што на 12,8% менш, чым на канец верасня 2011 года і на 5,5% менш, чым на канец жніўня 2012 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец верасня 2012 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец верасня 2011-га таксама 0,6%).

Арганізацыямі краіны (без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-верасні 2012 года было прынята на працу 669,9 тыс. чалавек,

у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 38,9 тыс., звольнена па розных прычынах 706,4 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 6,7% былі звольнены за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% — у сувязі са скарачэннем колькасці ці штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
Ці рэальныя такія лічбы? Ці ёсць сярод Вашых знаёмых выпадкі, што не зарэгістраваныя тут, але працуюць за мяжой? Ці можа Вы самі працуеце за мяжой? дасылайце свае гісторыі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?