27.10.2012 / 09:50

Лукашэнка: Алімпійскія гульні ў Лондане сталі сапраўдным расчараваннем для ўсяго беларускага народа 1

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка на Алімпійскім сходзе.

«Мы мінулую Алімпіяду прайгралі яшчэ дома з-за сваёй бестурботнасці і самазаспакоенасці, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.
— Многія трэнеры ўсё яшчэ спачываюць на лаўрах старой савецкай сістэмы, нічога каштоўнага не развіваючы і не набываючы прагрэсіўных навыкаў. У сусветным спорце ўсякі застой вядзе да паражэння… На мінулым Алімпійскім сходзе ў ліку іншага ставілася задача зрабіць прарыў, рэвалюцыю, калі хочаце, у сістэме падрыхтоўкі спартсменаў, аднак наступіў спад».

«Высветлілася, што ў некаторых спартсменаў і іх трэнераў адсутнічае элементарная адказнасць і дысцыпліна.

Аказваецца, гэта зараза не толькі трэнераў і спартсменаў, але і ўсіх спецыялістаў, чыноўнікаў ад спорту. Так і засталося незразумелым, чаму гульнявыя віды спорту, якім мы надаем велізарную ўвагу і якія атрымліваюць значныя бюджэтныя сродкі, нават не прайшлі адбор на Алімпіяду. Выключэнне склала зборная каманда па футболе, але і яна не паказала ні характару, ні поўнай самааддачы», — заявіў афіцыйны лідар.
Паводле слоў Лукашэнкі, непрыемна здзівілі прадстаўнікі адзінаборстваў. На чэмпіянатах свету і Еўропы яны выступаюць добра, а на Алімпіядзе праваліліся.
Другую Алімпіяду запар не выканалі сваіх абавязацельстваў федэрацыі бокса, спартыўнай гімнастыкі, паруснага спорту, сінхроннага плавання, настольнага тэніса і некаторыя іншыя. Шэраг спартсменаў былі рэальнымі прэтэндэнтамі на ўзнагароды, аднак не змаглі рэалізаваць свой высокі патэнцыял з-за адсутнасці вытрымкі і волі да перамогі.
«Усе гэтыя няўдачы шмат у чым тлумачацца раз’яднанасцю і ўнутранымі разборкамі ў камандах.
А такога быць не павінна, гэта Алімпіяда, і там не месца для высвятлення адносін», — сказаў Лукашэнка.

«Так, у нас ёсць шмат пытанняў да судзейства ў Лондане. Але ўсе спартыўныя чыноўнікі ведалі і павінны былі ўлічваць, куды мы едзем і як там ставяцца да спартсменаў высокага ўзроўню, якія гатовыя адабраць медалі ва ўладных людзей», — заявіў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, трэба ўлічыць усе недапрацоўкі, атрымаць урокі і эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад спартыўнай грамадскасцю.

«Не крыўдзіцеся, але з іншымі людзьмі ў кіраўніцтве», — сказаў Лукашэнка.

0
Франак Нырка / Адказаць
27.10.2012 / 21:58
"Можна па некалькі дзён запар, і гадамі ляпаць языком, надрукаваць вялікаэнцыклапедычныя тамы аб псіхалогіі пераможца, але сабака, якую ў любы момант гаспадар можа выкінуць на вуліцу ніколі не будзе сябе адчуваць пераможцам у сутычке з такім жа па памерах ваўком." http://forum.pressball.by/viewtopic.php?p=4135681#4135681
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру