27.10.2012 / 16:19

Людзі штурмам бралі новую краму быттэхнікі ў Гомелі, спецназ ледзь стрымаў 16

У цэнтры Гомеля 27 кастрычніка прайшло ўрачыстае адкрыццё новага магазіна бытавой тэхнікі. Дайшло да цісканіны.

Як паведамілі відавочцы, каля ўваходу сабралася каля 200 чалавек.
Ахоўнікі не прапускалі ўсіх адразу ў гандлёвую залу, перыядычна замыкалі дзверы і абмяжоўвалі паток купцоў.

Многія пачалі абурацца, што іх не пускаюць у гандлёвую залу.

Ахоўнікі растлумачылі гэта тым, што магазін і так запоўнены, таму прасілі пачакаць, пакуль частка з іх выйдзе. Каля ўваходу стварылася цісканіна, многія, штурхаючыся, спрабавалі прабрацца ў краму першымі, і неўзабаве магазіншчыкі мусілі выклікаць спецназ. Міліцыянеры сталі каля ўваходу і дапамагалі ахоўнікам абмяжоўваць наплыў людзей.

У гэты час каля ўваходу ў магазін праходзіў канцэрт, а ў самой гандлёвай зале наведвальнікам уручалі балонікі і іншыя дробныя прызы. Некаторыя тавары ў першы дзень працы крамы можна было купіць са скідкай.

0
Влад / Адказаць
27.10.2012 / 16:51
быдло неисправимо )
0
Янка Дамавік / Адказаць
27.10.2012 / 16:57
тупы статак)
0
Andrej / Адказаць
27.10.2012 / 17:05
Ну а што? У краiне зацiшша, а спецназ трэба неяк у форме трымаць.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру