Адзін з лідараў Маладога Фронту Мікола Дземідзенка пабраўся шлюбам з прыгажуняй-мастацтвазнаўцай Алесяй Раманюк.

Алеся — дачка вядомага творцы, збіральніка мастацтва, этнографа Міхася Раманюка.

Вянчанне маладых адбылося па ўніяцкім абрадзе ў Мёрах, адкуль родам Мікола Дземідзенка. Нягледзячы на тое, што перад вяселлем спецслужбісты ціснулі на мясцовую кавярню, дзе пасля вянчання мусіць адбыцца святкаванне, ды паставілі на ўездзе ў Мёры пасты ДАІ, свята прайшло без эксцэсаў.

Ладу й шчасця маладым!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?