Устаноўлены падазроны ў забойстве мінчанкі, якое адбылося некалькі месяцаў таму.
16 верасня на беразе канала Сляпянскай воднай сістэмы са слядамі пабояў быў знойдзены труп жанчыны 1988 года нараджэння. Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад ўтаплення.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што жанчыну ў сварцы, пасля сумеснага распіцця спіртных напояў, збіў і ўтапіў мінчанін 1978 года нараджэння. Цяпер ён зняволены пад варту.