Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Алега Качана і памочніка прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігара Заічкава.
На алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта 26 кастрычніка Лукашэнка падвергнуў жорсткай крытыцы работу па падрыхтоўцы спартсменаў да Гульняў у Лондане.