Паводле інфармацыі кар. «Нашай Нівы» з Гарадзенскай вобласьці, усе ўпраўленьні ўнутраных справаў мусілі сёньня да 16-й гадзіны «отчитаться о досрочном голосовании личного состава».

Паведамленьні аб прымусе да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні прыходзяць таксама зь іншых установаў і прадпрыемстваў вобласьці. Усяго за першыя два дні датэрміновага галасаваньня ў ім, паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, узялі ўдзел 6,1 працэнты выбарцаў. Для параўнаньня: у Расеі за ўвесь пэрыяд датэрміновага галасаваньня ў ім звычайна бярэ ўдзел каля 1–2% выбарцаў.

Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычных сілаў А.Мілінкевіч заклікаў выбарцаў любым чынам унікаць удзелу ў датэрміновым галасаваньні, бо псыхалягічны ціск на выбарцаў у такой сытуацыі найбольшы, а фальсыфікацыі вынікаў датэрміновага галасаваньня можна ажыцьцявіць найбольш сакрэтна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?