Аляксандр Мілінкевіч вітае высілкі Аргкамітэту «Чарнобыльскага Шляху‑2007» скіраваныя на паспяховае правядзенне 26 красавіка ў Мінску масавай акцыі, прымеркаванай да 21‑й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі далучаецца да рашэння Аргкамітэту распачаць акцыю а 18‑й гадзіне на пл.Якуба Коласа. Разам з тым, Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што ягонае рашэнне не ўдзельнічаць у акцыях на Бангалоры, засталося нязменным.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0