24 кастрычніка, падчас тактычных вучэнняў на палігоне «Ласвіда» (Гарадоцкі раён) пацярпелі два афіцэры 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.

Ад 23 да 25 кастрычніка 2012 года на палігоне «Ласвіда» пад кіраўніцтвам камандзіра 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады палкоўніка Аляксандра Кулакевіча прайшлі батальённыя тактычныя вучэнні з 357-м асобным гвардзейскім аэрамабільным батальёнам.

Асноўнымі мэтамі вучэнняў па інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны з’яўлялася: ацэнка ўзроўню палявой вывучкі асабовага складу падраздзяленняў батальёна, яго здольнасць выконваць пастаўленыя задачы, а таксама ўдасканаленне практычных навыкаў камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі.

У вучэнні бралі ўдзел каля 500 вайскоўцаў, 10 адзінак бранятанкавай тэхнікі і каля 65 аўтамабільнай.

На другі дзень вучэнняў адбылося надзвычайнае здарэнне

— пры распальванні вогнішча паводле папярэдніх ацэнак адбыўся выбух снарада. Двое афіцэраў, якія знаходзіліся паблізу вогнішча, атрымалі раненні.
Першую дапамогу афіцэрам аказалі ў бальніцы Гарадка. Аднаму з афіцэраў прыйшлося ампутаваць частку нагі. Далейшую дапамогу пацярпелым ужо аказваюць у бальніцах Віцебска і Мінска.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?