Да крыжа яны прынеслі кветкі. Прачыталі малітву, пагутарылі і разышліся.

Ініцыяваў памінальную акцыю актывіст партыі БНФ Сяргей Гіркін.

Ён жа чытаў ля крыжа малітву і выступіў з непрацяглай прамовай: «Мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць бязвінна забітых тут людзей. Да жалю сёння надвор’е не спрыяе. Але ж дзякуй. Я думаю, што ад іх з нябёсаў таксама будзе падзяка, што мы сёння прыйшлі. Ніхто ж не ведае, што нам наканавана, дзе мы будзем заўтра, бо такая сітуацыя ў краіне».

У 1920-30-я на гэтым месцы адбываліся масавыя расстрэлы. Першых, каго бальшавікі пачалі караць ва ўрочышчы, былі каталіцкія і праваслаўных святары.
Пазней, як сцвярджаюць родзічы забітых і сведкі, сюды, звозілі асуджаных на смерць і расстрэльвалі.
Праўда пра кар’ер адкрылася ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя, калі на месцы расстрэлу, пачалі здабываць пясок.
Рабочыя наткнуліся на чалавечыя парэшткі. Была створаная камісія, вынікі працы якой невядомыя грамадскасці дагэтуль. Невядома і колькі было расстраляна людзей.

Пры канцы васьмідзясятых па-над кар’ерам устанавілі крыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?