У Швейцарыі затрыманы кіроўца, які можа прэтэндаваць на антырэкорд паводле ступені ап'янення за рулём. Канцэнтрацыя алкаголю ў крыві мужчыны склала ад 5,45 да 6 праміле, паведамляюць швейцарскія СМІ.

47-гадовы кіроўца быў арыштаваны паліцэйскімі непадалёк ад мястэчка Ле-Локль. Увагу ахоўнікаў парадку прыцягнула машына, што стаяла на ўзбочыне трасы.

Калі спробы абудзіць кіроўцу не скончыліся поспехам, паліцыянты выклікалі хуткую дапамогу, якая забрала «рэкардсмена» ў бальніцу.

Аналіз паказаў вельмі высокае ўтрыманне алкаголю ў крыві. Медыкі адзначаюць: «Пры 3 праміле людзі звычайна ўпадаюць у кому, хоць гэта індывідуальна. Парога ап'янення, пасля якога чалавек памірае, не існуе: хтосьці памірае, і пры 2 праміле, у кагосьці ўстойлівасць большая». Дарэчы,

каб дасягнуць паказчыка ў 4 праміле, трэба выпіць бутэльку гарэлкі залпам.
Справа кіроўцы, якому надоўга будзе забаронена садзіцца за руль, перададзеная ў пракуратуру.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?