Як паведамілі ў праваахоўных органах, крымінальная справа заведзеная па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення асабістай бяспекі МУС. Паводле дадзеных аператыўных службаў, капітан міліцыі Наваполацкага ГАУС і старшы следчы Наваполацкага гарадскога аддзела СК у званні маёра аказвалі паслугі па вышуку прыватным асобам.
Калі верыць звесткам ГУУБ МУС, то падазраваныя ў красавіку 2012 года накіравалі ў СТАА «МТС» запыт аб атрыманні звестак пра званкі абанента названай сеткі, які працаваў экспедытарам у адной з кампаній і не знаходзіўся ў полі зроку праваахоўных органаў. У капітана міліцыі і
Больш за тое, як высветлілі падчас правядзення
Па факце супрацьпраўнай дзейнасці капітана і маёра УСК па Віцебскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.203 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў, здзейсненае з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі.
У цяперашні час вядзецца расследаванне, у ходзе якога плануецца высветліць, як часта капітан міліцыі і следчы СК аказвалі паслугі па прыватным вышуку, якія менавіта гэта былі паслугі і якое яны атрымлівалі за гэта ўзнагароджанне.