29 кастрычніка ў Курапатах адкрыюць мемарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі з беларускага катынскага спісу. Таксама ў Курапатах прачытаюць імёны рэпрэсаваных беларусаў у Минску ў 30-х гадах. Пачатак акцыі памяці — 16.00.

Ад 12-й гадзіны прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мемарыял», грамадскія дзеячы аб’едуць ў Минску і ваколіцах месцы масавых расстрэлаў 1937-39 гг.: Кальварыя, Цівалі, Лошыца, Трасцянец, Парк Чалюскінцаў. Аб’езд і ўскладанне кветак пачнецца ад Кальварыйскіх могілак.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКУС расстраляў некалькі дзясяткаў людзей. Большая частка зь іх — прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, пісьменнікі, настаўнікі Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Майсей Кульбак, Аляксей Кучынскі, Саламон Левін, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Зяма Півавараў, Васіль Сташэўскі, Ізя Харык, Пятро Хатулёў, Міхась Чарот, Макар Шалай, Павел Шастакоў, Арон Юдэльсон. У наступную ноч расстралялі Прохара Іспраўнікава, Янку Нёманскага, Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?