Яна памерла на месцы здарэння. Першы кіроўца знаходзіўся ў шокавым стане, а дальнабойшчык з’ехаў. За ім кінуліся ў пагоню, дагналі, але ён пачаў усё адмаўляць.
«Пару хвілін таму ў раёне 9 кіламетра (пераход каля запраўкі) збілі пешахода, ляжаў на праезнай частцы нерухома, куча машын на аварыйцы, пад’язджала карэта хуткай дапамогі, ДАІ не было», — паведаміў удзельнік форума Onliner.by пад нікам sLyyy.
У
Затым быў здзейснены наезд фурай з польскімі нумарамі. Дальнабойшчык (ім аказаўся беларус) не спыніўся і паехаў далей. Кіроўца Audi з сустрэчнага напрамку, убачыўшы, што адбылося, паехаў за ім.Прыкладна праз тры кіламетры дагнаў. Але той пачаў адмаўляць, што было ДТЗ, і паехаў далей. Тады кіроўца Audi паведаміў пра ўсё на спецлінію 102 і вёў пераслед, пакуль дальнабойшчыка не затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Гэта адбылося за 30 кіламетраў ад горада», — расказалі ў ДАІ.
Інспектары таксама дапоўнілі, што на гэтым нерэгуляваным пешаходным пераходзе павінен быць усталяваны святлафор.«На гэтым участку пр. Незалежнасці адным з галоўных аб’ектаў прыцягнення будуць аўтацэнтры, ужо наяўныя будучыя, таму гэта павінна быць зроблена за кошт дылера. Аднак тэрмін па заканадаўстве мы ўсталяваць не можам. А ўстаноўка святлафора — для яго непрыярытэтная і была адкладзеная на потым. У выніку адбылася трагедыя. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на гарадской камісіі па павышэнні бяспекі на дарогах», — адзначылі ў ДАІ.