Пастановай Савета Міністраў зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня 2012 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складзе Br880 тыс. 30.

Новы БПМ павышаны на 4,3% да нарматыву, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка (843 тыс. 870 рублёў).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены памерам Br963 тыс. 130, для пенсіянераў - Br727 тыс. 250, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br749 тыс. 950, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br916 тыс. 310, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br994 тыс. 850, для дзяцей-студэнтаў - Br884 тыс. 100 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?