У ходзе перамоваў наконт умоваў пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012-га і ў 2013 годзе Масква прапанавала Менску кампенсаваць расійскаму бюджэту страты ад «растваральнага» бізнэсу, якія ацэньваюцца прыкладна ў 1,5 млрд даляраў.

«Расія прапанавала вярнуць у расійскі бюджэт пошліны, недаатрыманыя ад экспарту з Беларусі растваральнікаў, разбавіцеляў, змазачных матэрыялаў і г.д.», — заявіла агенцтву «Прайм» крыніца ў органах дзяржкіравання.

У канцы мінулага тыдня ў Маскве прайшлі перамовы з удзелам першага віцэ-прэм’ера беларускага ўрада Уладзіміра Сямашкі і намеснік міністра эканомікі Анатоля Філонава.

Віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч 26 кастрычніка заявіў, што Расія і Беларусь абмяркоўваюць аб’ёмы паставак нафты на 2012–2013 гады ў звязцы з рашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў. «Прадмет перамоў — аб’ёмы паставак нафты ў гэтым і наступным годзе, якія ўмовы для гэтага павінны быць выкананы, перш за ўсё якім чынам неабходна памяняць нарматыўную базу, каб не паўтараліся тыя праблемы, якія былісёлета па пастаўках так званых растваральнікаў», — сказаў Дварковіч.

Расійскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі занепакоенасць тым акалічнасцю, што Мінск можа экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў і разбавіцеляў з мэтай ухілення ад выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. У сярэдзіне верасня беларускі прэм’ер Міхаіл Мясніковіч абвясціў, што экспарт растваральнікаў і разбавіцеляў з краіны цалкам спынены больш за месяц таму, каб выключыць недавер з боку расійскіх партнёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?