Паўднёвакарэйскія палітычныя актывісты запусцілі тысячы паветраных шарыкаў у бок КНДР з цыдулкамі, у якіх жыхароў Паўночнай Карэі заклікаюць паўстаць супраць урада і новага лідара краіны Кім Чэн Ына.

Гэта не першая такая акцыя. Тыдзень таму Пхеньян пагражаў Сеулу ракетным ударам у выпадку, калі такая акцыя адбудзецца.

Тады ўлады Паўднёвай Карэі для спынення акцыі ўжылі ваенны і паліцэйскі спецназ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?