Беларускі трэнер польскай «Алімпіі» Алег Радушка атрымаў пашкоджанні ў аварыі, у якую трапіў клубны аўтобус, калі каманда вярталася з выязной сустрэчы.
Аўтобус і гульцамі і трэнерскім штабам «Алімпіі» ехаў дадому з Радама і на адным з участкаў дарогі, трапіўшы на абледзянелы ўчастак дарогі, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Пашкоджанні атрымалі пяць чалавек, у тым ліку і Алег Радушка, якому ў бальніцы Бялянаў было накладзена 8 швоў на руку, а таксама апрацавана рана на галаве.У яшчэ аднаго беларуса — доктара каманды Юрыя Васільчыка дыягнаставаны пералом рэбраў. Пасля правядзення неабходных працэдур Радушка, Васільчык, а таксама яшчэ двое пацярпелых былі адпушчаныя дадому.