Каля 20 чалавек былi эвакуiраваны з будынка Бараўлянскага сельскага выканаўчага камiтэта, размешчанага ў пасёлку Лясны Мiнскага раёна.

Прычынай стала надзвычайнае здарэнне ў кабiнеце на другiм паверсе будынка. У той момант, калi адна з супрацоўнiц працавала за камп’ютарам, пачуўся воплеск i манiтор выбухнуў. Жанчына адключыла тэхнiку ад сiлкавання i кiнулася да электрашчыта. Калi вярнулася, пластыкавыя панэлi камп’ютара плавiлiся, выдзяляючы атрутны дым. Прыбыўшым выратавальнiкам-пажарным, як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, давялося здымаць з балкона-казырка будынка 8 супрацоўнiкаў, скарыстаўшы трохкаленную лесвiцу. Астатнiя работнiкi i наведвальнiкi эвакуiравалiся самастойна. З узгараннем справiлiся ў лiчаныя хвiлiны, звёўшы ўрон да мiнiмуму — кошту манiтора.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0