Але яе значэнне як краіны, якая дае часовую працу, прыкметна вырасла за апошнія два-тры гады. Прычым у першую чаргу гаворка ідзе пра высокакваліфікаваных кіраўнікоў — топ-мэнэджэраў і мэнэджараў сярэдняга звяна. Іх колькасць у Беларусі з кожным годам павялічваецца.

Перш за ўсё гэта літоўскія топ-мэнэджары, якія працуюць у Беларусі на даччыных або сумесных прадпрыемствах.
Напрыклад, «ВМГ Індустры», якую ўзначальвае Гіедрус Каўкас, — частка дрэваапрацоўчага холдынгу VMG, уладальнік якога — Сігітас Паўлаўскас.

Некаторыя літоўскія бізнэсоўцы асабіста вядуць справы ў Беларусі. Алма Яўнцемене, адна з саўладальнікаў буйнога гандлёвага холдынгу (крамы «Суседзі» і «Тропинка», імпарцёр садавіны «Фрутімпарт», установы грамадскага харчавання «Тэмпа» і «Васількі») мае ў Мінску офіс і праводзіць у ім больш часу, чым у Вільні.

Некаторыя кіраўнікі працуюць у Беларусі на міжнародныя кампаніі. Сярод іх — цяперашні генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрус Мікшыс. «Лідскае піва», як вядома, уваходзіць у склад фінскай піваварнай кампаніі Olvi. Цікава, што некалькі гадоў таму Мікшыс працаваў у канкурэнтаў лідчан — на мінскім піўзаводзе «Аліварыя». На той момант працадаўцам літоўскага мэнэджара была дацка-ангельская кампанія BBH.

Усё часцей у паслугах кваліфікаваных літоўскіх спецыялістаў маюць патрэбу і ўладальнікі беларускіх кампаній.
Найбольш значныя постаці, якія сёння працуюць у Беларусі па кантракце, — Шарунас Пермінас і Кястусас Малакаўскас. Абодва — топ-мэнэджары кампаніі «Магнус Груп», сузаснавальнік якой — самы ўплывовы бізнэсовец Беларусі Юрый Чыж. Шарунас Пермінас займае пасаду дырэктара, а Кястусас Малакаўскас адказвае за праектаванне ў рамках групы.
Значны попыт на мэнэджараў з Літвы і ў беларускім спорце.
Галоўныя пасады ў Брэсцкім гандбольным клубе імя Мяшкова апошнія гады займаюць менавіта спецыялісты з Літвы. У гэтым годзе трэнерам клуба стаў Міглюс Астраўскіс, які змяніў Гінтараса Савукінаса. Да таго Астраўскіс быў спартовым дырэктарам берасцейцаў, прычым прыйшоў на гэтую пасаду замест яшчэ аднаго літоўца — Вальдэмараса Навіцкаса.

З 2011 года беларускай жаночай зборнай па баскетболе кіруе літовец Рымантас Грыигас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?