29.10.2012 / 14:21

У найбліжэйшыя дні чакаецца халоднае і сырое надвор'е, уначы да мінус 8°С

Прагноз на 30 кастрычніка -- 1 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. На паўднёвым усходзе снег з дажджом, слабы галалёд, днём у асобных раёнах моцныя ападкі. На дарогах галалёдзіца. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу -1-8°С, на паўднёвым усходзе ад 0 да +3°С, днём ад -3 да +3°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, часам снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу -3-5°С, днём ад 0 да -2°С.

31 кастрычніка па краіне воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -5°С, пры праясненнях да -8°С; днём ад -3°С па паўночным усходзе да +5°С па паўднёвым захадзе.

1 лістапада воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад -6 да +1°С, пры праясненнях да -10°С;

днём ад -1 да +6°С, па паўднёвым захадзе да +8°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру