29.10.2012 / 14:35

Кітайская кухарка на працы адбілася ад дзіка табурэткай — відэа 2

Дзікі кабан зрабіў перапалох на кітайскім аўтавакзале ў горадзе Шанту: у разгар працоўнага дня дзік забег у пакой чакання.
Насустрач жывёле выйшла ўзброеная пластыкавай табурэткай супрацоўніца, якая, праўда, не адразу змагла выставіць жывёлу прэч.

Камеры ўнутранага назірання запісалі, як жывёла забегла ў пакой чакання і ў разгубленасці паспрабавала выбрацца праз зачыненае акно. Пакуль кабан стараўся выбіць шкло, да яго падкралася жанчына, якая збіралася з дапамогай табурэткі выгнаць жывёлу. Заўважыўшы чалавека, дзік спачатку паспрабаваў атакаваць жанчыну, але потым вырашыў ратавацца ўцёкамі.

Выйсці на вуліцу жывёле перашкодзілі шкляныя дзверы - стукнуўшыся аб іх з разбегу, кабан рэзка памяняў траекторыю і пабег па калідоры ў суседні пакой.
Што адбывалася там, камеры не запісалі, але ўжо праз 10 секунд жывёла бегла па тым жа калідоры ў зваротным кірунку. На гэты раз звер змог даць рады са шклянымі дзвярыма і выйшаў на вуліцу.

Пасля таго як кухарка атрымала верх над дзіком, ён збег. Але потым зноў вярнуўся і прабег па паркоўцы. Тады група работнікаў злавіла дзіка.

0
т. Не-красов / Адказаць
29.10.2012 / 18:16
Есть женщины в китайских селеньях... На кабана с табуреткой, как наши на коня в горящей избе, идет...
0
Андрусь / Адказаць
31.10.2012 / 00:04
Наша Ніва, ні "табурэткай", гэта маскальскае слова, а зэдлікам - ад слова азадак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру