29.10.2012 / 14:35

КДБ: Інфармацыя пра самагубства генерала Кузняцова — поўная хлусня 16

Хартыя’97 са спасылкай на сваю крыніцу паведаміла, што былы начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Ігар Кузняцоў застрэлліўся з паляўнічай стрэльбы.

У Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ заявілі, што «гэта выдумка і гнусная хлусня».

З 2011 года генерал-маёр Ігар Кузняцоў (нарадзіўся ў 1954 годзе) узначальвае Інстытут нацыянальнай бяспекі РБ. Калі кіраваў КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, запомніўся тым, што цкаваў «Малады фронт», намагаўся цалкам раздушыць гэтую нацыянальную арганізацыю моладзі. «Ён прайшоўся танкам па «Маладым фронце». І вельмі гэтым ганарыцца», — у свой час заявіў у інтэрв’ю НН былы супрацоўнік КДБ Аляксандр Баганёў.

Узначальвае Беларускую федэрацыю біятлону па Мінскай вобласці.

Сяргей Макарэвіч

0
Эл / Адказаць
29.10.2012 / 14:53
Паміж верыць хартыйцам ці КДБістам абіраю першых.
0
Курапаты / Адказаць
29.10.2012 / 15:16
Это столько ему АГЛ дал медалей, за то, что он белорусскую молодежь душил???
0
Frontavec / Адказаць
29.10.2012 / 15:31
Лол, хартыя ж
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру