Кірункі знешняй палітыкі Літвы мяняцца не будуць, а літоўскі пасол у Беларусі Лінас Лінкявічус з’яўляецца адным з магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка літоўскага МЗС.
Пра гэта, як паведамляе агенцтва BNS, заявіў 29 кастрычніка лідар сацыял-дэмакратаў, якія перамаглі на парламенцкіх выбарах у Літве, і найбольш рэальны кандыдат у прэм’еры Альгірдас Буткявічус.
«Мы пастараемся захаваць добрыя адносіны з суседнімі краінамі, але кірункі знешняй палітыкі дакладна не збіраемся мяняць», — зазначыў Буткявічус.

28 кастрычніка ў Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Паводле папярэдніх звестак, тры апазіцыйныя партыі — Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, Партыя працы і партыя «Парадак і справядлівасць» — атрымліваюць у сейме 78 мандатаў са 141. Яны ўжо заявілі, што маюць намер сфарміраваць кіруючую кааліцыю. Прэм’ер-міністра вылучыць Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя.

Пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус пачаў выконваць свае абавязкі 24 ліпеня гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?