29.10.2012 / 15:04

Пад канец тыдня істотна пацяплее, будзе да +12°С 1

Халоднае надвор’е ў першай палове тыдня з першых дзён лістапада прыйдзе пацяпленне. Заўважна пацяплее ў пятніцу, на Дзяды.

На большай частцы тэрыторыі краіны 2 лістапада пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Месцамі згусціцца туман. На дарогах у паўночна-ўсходніх рэгіёнах слабы галалёд. Уначы тэмпература будзе ад мінус 2 градусаў па паўночным усходзе да плюс 6°С па паўднёвым захадзе краіны. Днём паветра прагрэецца да плюс 1–8°С, у паўднёва-заходніх раёнах слупок тэрмометра падымецца да плюс 12°С.

У суботу стане яшчэ цяплей.
Уначы тэмпература паветра складзе 1–7°С са знакам плюс. Днём паветра прагрэецца да плюс 3–10°С. У начны час на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём па ўсходзе чакаюцца дажджы. Месцамі згусцяцца туманы.

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў нядзелю, 4 лістапада.

У некаторых раёнах краіны згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе нуль — плюс 5°С. Днём чакаецца да 3–10°С цяпла.

0
МатрУна / Адказаць
29.10.2012 / 15:16
...лес адпалау i чорны стау ад страты , агонь з галiн абсыпауся уначы . Завея гонiць лiсцяу абручы па гулкiх уладаннях аутастрады , туды, дзе халады i снегапады ...(Аркадзь Куляшоу )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру